viasna on patreon

У цэнтры Віцебска ўзнялі нацыянальны сцяг у гонар Каліноўскага

2013 2013-01-21T13:59:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка з Віцебска паведаміў, што 20 студзеня а 18 гадзіне патрыёты Вялікага Княства Літоўскага - Беларусі ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Віцебска ў гонар 150-годдзя нацыянальна-вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага:

- Людзі вельмі ўважліва глядзелі на сцяг і крычалі “Жыве Беларусь!”. Падтрымлівалі, некалькі разоў пракрычалі “Жыве Беларусь!”, казалі добрыя словы, было прыемна.

Вывешванне бел-чырвона-белых сцягоў у Віцебску стала традыцыяй.

Былы палітвязень Сяргей Каваленка быў двойчы асуджаны за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй елцы Віцебска. Першы раз ён быў асуджаны на тры гады “хатняй хімііі” ў маі 2010 года, а другі раз на 2 гады і месяц калоніі агульнага рэжыму ў лютым 2012 года нібы за парушэнне рэжыму адбывання ўмоўнага пакарання. Падчас судовых працэсаў трымаў шматдзённую галадоўку.

 

У цэнтры Віцебска ўзнялі нацыянальны сцяг у гонар Каліноўскага

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства