"Справу Бяляцкага" прэзентавалі ў Гародні
Кніжка “Справа Бяляцкага” была прэзэнтавана ў Гародні. Стварыўшы праваабарончы цэнтар “Вясна” Алесь Бяляцкі не аднойчы аказываў дапамогу людзям, якія апынуліся сам насам з непраўнымі паводзінамі тых, хто мае уладу.
Андрэй Пачобут, які прысутнічаў на прэзентацыі, кажа, што маштаб Бяляцкага, такі значны для цывільнага грамадства, што ўладам важна было яго ізаляваць.
- Усё сваё жыццё імкнуўся дапамагчы іншым – абараніць правы чалавека, абараніць асобу перад дзяржавай, перад той сілай, з якой сутыкаецца чалавек у нашай краіне. І вельмі паказальна, што сёння ён знаходзіцца за кратамі. Проста дае вобраз таго, як улады ставяцца да падобных людзей. Той спосаб, у які яго пасадзілі, гэта такая вось подлая пазіцыя ўладаў, каб паказаць, што нібыта ён крывадушны чалавек.
Аўтар кнігі, Валер Каліноўскі, кажа, што Гародня, гэта першы абласны цэнтар, куды трапіла кніжка з прэзэентацыяй. Усе прысутныя маглі атрымаць кнігу задарма і нават узяць аўтограф у аўтара.