Маладэчанцы напісалі ліст Алесю Бяляцкаму
У Маладэчне прайшла прэзэнтацыя кнігі «Справа Бяляцкага». Аўтар кнігі «Справа Бяляцкага» Валер Каліноўскі й актывіст «Вясны» Зьміцер Салаўёў апавялі пра справу Алеся Бяляцкага і кнігу пра яго, якая нядаўна выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Актывісты дэмакратычных арганізацыяў цікавіліся дэталямі
перасьледу Алеся, умовамі ягонага ўтрыманьня ў турмах, жадалі яму свабоды.
«Алесь не прызнае сябе вінаватым. Спадзявацца, што яго выпусьцяць паводле
закону, напрыклад, па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні, не выпадае.
Тут будзе толькі палітычнае рашэньне, пэрсанальна ад Аляксандра
Лукашэнкі», — сказаў сярод іншага Зьміцер Салаўёў.
Актывісты Маладэчна разам напісалі ліст з пажаданьнямі Алесю, які сёньня
аднёс на пошту мясцовы актывіст «Вясны» Алесь Капуцкі.
19 студзеня ўвечары прэзэнтацыя кнігі «Справа Бяляцкага» пройдзе ў Смаргоні,
20 студзеня а 12-й — у Горадні.