Павал Севярынец атрымаў трохдзённы адпачынак
https://spring96.org/be/news/60691
2013
2013-01-19T12:27:36+0300
2013-01-19T12:27:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паедзе ў Віцебск, дзе жывуць
яго бацькі. Дарога з вёскі Купліна на Пружаншчыне займае шмат часу, таму пабыць
дома Паўлу давядзецца каля 1,5 сутак, паведамляе прэс-служба БХД.
Нагадаем, да заканчэння тэрміну Севярынцу засталося дзевяць месяцаў. Ён
асуджаны пасля падзеяў 19 снежня 2010 года і адбывае гэтак званую “хімію”.