viasna on patreon

У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі "Справа Бяляцкага"

2013 2013-01-18T12:49:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/b114a73f-7644-481f-8e66-dd8de4cf7773_mw1024_n_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кніга "Справа Бяляцкага", фота "Радыё Свабода"

Кніга "Справа Бяляцкага", фота "Радыё Свабода"

На ёй прысутнічалі сваякі і калегі Алеся з "Вясны", а таксама вядомыя праваабаронцы, палітычныя і культурныя дзеячы.

Аўтар кнігі- рэпартажа - журналіст "Радыё Свабода" Валер Каліноўскі. Падчас імпрэзы ён адзначыў, што пры падрыхтоўцы выдання ставіў некалькі мэтаў перад сабой. 

"Я хацеў паказаць палітычны характар працэсу над Бяляцкім, распавесці пра асобу Алеся, апісаць праваабарончы рух, а таксама паказаць нашую Беларусь у наш час. Адзін з раздзелаў кнігі я назваў «Каго пасадзілі». Я ведаў Алеся як актыўнага палітыка, літаратара, але заглыбіўшыся ў ягонае жыццё , я яшчэ больш стаў яго шанаваць. Спадзяюся, што калі ён выйдзе з турмы, мы станем сябрамі".

Аўтар пісаў кнігу "калектыўна", звяртаючыся па інтэрв'ю і парады да калегаў і паплечнікаў Алеся, а таксама тых, каму ў свой час Бяляцкі дапамагаў адстойваць свае правы.

Таму невыпадкова, што на вечарыне можна было ўбачыць былых палітвязняў, іх сваякоў, якія прамаўлялі словы ўдзячнасці Алесю асабіста і ПЦ "Вясна".

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін адзначыў: "Я зараз мала на якія сустрэчы хажу, але сюды не мог не прыйсці... Уся сутнасць турмы — гэта зламаць чалавека. Але ёсць людзі, якія не ламаюцца. Гэта людзі, у якіх ёсць стрыжань. У Бяляцкага гэты стрыжань ёсць. Нам пашанцавала, што ў гэты цяжкі час мы бачым святло і бачым надзею".

Праваабаронца Гары Паганяйла адзначыў, што нягледзячы на тое, што ўлады ўвесь час імкнуцца прынізіць і запужаць грамадскіх, палітычных лідэраў, праваабаронцаў, - усё гэта толькі загартоўвае. "Чым больш нас ціснуць, тым мы мацней. Ані турмы, ані здзекі нас не палохаюць. Як дасведчаны праваабаронца я разумею, што тое, што здарылася з Бяляцкім, павінна было здарыцца рана ці позна. Прайсці паўз такога разумнага праваабаронцу ўлада проста не магла. Таму можна толькі пазайздросціць, як мужна сустрэў гэтую дрэнную навіну Алесь. Мы разумеем, што сёння Алесь у турме, але ўся праваабарончая супольнасць адчувае сябе больш кансалідаванай, чым яшчэ два гады таму. Улада памыляецца, калі думае, што такім чынам яна можа парушыць нашую еднасць".

Фота і відэа - "БелаПАН"

У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі "Справа Бяляцкага"
Аўтар кнігі Валер Каліноўскі
Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук і праваабаронца Таццяна Рэвяка
Экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Казулін і Аляксандр Мілінкевіч
Часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдзіч (справа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства