viasna on patreon

У Баранавічах арганізацыю “Кабзар” не зарэгістравалі, затое прынялі ў склад Севастопальскага аб’яднання “Просвіта”

2013 2013-01-17T12:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikola.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Микалай Чарнавус

Микалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 16 студзеня 2013 года атрымаў ліст ад Севастопальскай Рады аб’яднання “Просвіта” імя Тараса Шаўчэнкі. У ім паведамляецца, што 12 снежня 2012 года на адкрытым пасяджэнні Севастопальская Рада “Просвіта” зацвердзіла статут Баранавіцкага таварыства “Кабзар” у складзе Севастопальскага аб’яднання “Просвіта”. У другім пукце пастановы прынята рашэнне надаць Мікалаю Чарнавусу паўнамоцтвы прадстаўляць Баранавіцкае таварыства “Кабзар” у пытаннях рэгістрацыі і ўзаемадзеянняў з органамі мясцовай улады ў Баранавічах.

 – Усе мае неаднаразовыя спробы атрымаць юрыдычны адрас для нашай грамадскай арганізацыі “Кабзар” ў Баранавічах і зарэгістраваць яе ў Брэсцкім упраўленні юстыцыі скончыліся безвынікова. Таму баранавіцкія ўкраінцы прапанавалі мне звярнуцца за дапамогай да сваіх землякоў у Севастопалі, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Гэтая дапамога стала відавочнай пасля таго, як 10 лютага 2012 года Баранавіцкі гарадскі суд прызнаў Мікалая Чарнавуса вінаватым у парушэнні арт. 23.39 КаАП за тое, што ён падпісаўся ў лісце кіраўніцтву горада старшынём ГА “Кабзар”, якая не зарэгістравана. Таму суддзя Станіслаў Півавар прызнаў вінаватым Мікалая Чарнавуса ў самаўпраўстве пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар” і прысудзіў яму адміністрацыйны штраф у памеры 2-х базавых велічынь (70 тыс. руб.).

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства