viasna on patreon

Атрымаць дазвол на пікет не ўдаецца, нават выканаўшы ўсе патрабаванні

2013 2013-01-17T12:01:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты з Наваполацку ўжо  тройчы падавалі заяўкі на пікеты салідарнасці з палітзняволенымі і супраць збяднення беларускага насельніцта ва ўмовах сучаснай эканамічнай палітыкі. Тры разы ім адмаўлялі, у тым ліку і па прычыне адсутнасці дамоваў на абслугоўванне акцыі… Рыхтуючы чарговую заяўку на акцыю, актывісты вырашылі выканаць усе патрабаванні гарадскіх уладаў, але дамоваў з міліцыянтамі і медыкамі ім заключыць так і не ўдалося.

Заяўку было вырашана падаваць 19 студзеня. І ў міліцыю звярнуліся загадзя, 5 студзеня. У гарадскім аддзеле міліцыі ім прапанавалі напісаць заяву на імя начальніка ў адвольнай форме.

Праз чатыры дні заяўнікі зайшлі ў гараддзел міліцыі, каб пацікавіцца вынікамі. Аказалася, што заяву ніхто не разглядаў. А калі яна трапіла да начальніка ГАУС Д.Разянкова, той сказаў, што яна "складзена не па форме", і разгляду не падлягае. Як скласці заяву і дамову на ахову пікета і пікетоўцаў належным чынам, супрацоўнік міліцыі патлумачыць адмовіўся, пра што заяўнікі  паведамілі мясцоваму незалежнаму  сайту freeregion.info.

Форма дамовы не задаволіла і медыкаў. Прычым прадстаўнікі гарадской бальніцы самі склалі гэтую дамову, якую праз некалькі дзён  самі ж і анулявалі.

Дамова з медыкамі тычылася дзяжурства брыгады "хуткай дапамогі" падчас акцыі. У дамове ад 27.12.2012 было ўказана, што гэтая паслуга мусіць быць аплачана пасля мерапрыемства. Але праз да тыдні заяўнік Сяргей Малашонак атрымаў паведамленне з гарадской бальніцы, што дамова анулюецца праз "неўзгодненасць і супярэчлівасць парадку аплаты": аказваецца, медыкі мусілі даслуць на пікет "хуткую дапамогу" па факце перадаплаты. Але заплаціць грошы наперад актывістам так і не прапанавалі – проста скасавалі ўжо заключаную дамову.

Падобна, што апазіцыйныя пікеты ў Наваполацку вырашылі не дазваляць любым коштам, лічаць актывісты. Яны мяркуюць, што для такіх высноваў у іх ёсць усе падставы.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства