viasna on patreon

Статкевіча зноў угаворваюць пісаць прашэнне аб памілаванні

2013 2013-01-16T12:33:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be


Пра гэта палітык паведаміў у лісце да жонкі.

Прадстаўнікі адміністрацыі Магілёўскай турмы праз паўгода маўчання зноў прапанавалі палітвязню напісаць прашэнне пра памілаванне, піша сайт statkevich.org. Як кажа жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч, форма для прапановы была абраная даволі цынічная. Па словах Статкевіча гучала яна так: “Перастаньце гуляць у казакі-разбойнікі, выходзьце на свабоду і едзьце на мора”.

Статкевіч — апошні з кандыдатаў у прэзідэнты, які застаецца за кратамі. Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 15 студзеня згадваў свайго канкурэнта на выбарах 2010 года. Ён асабліва моцна крытыкаваў Статкевіча за яго тэлевыступы падчас перадвыбарнай кампаніі.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства