viasna on patreon

Алесь Бяляцкі адказаў на віншаванне баранавіцкім праваабаронцам і актывістам

2013 2013-01-16T12:32:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі 15 студзеня адказаў баранавіцкім праваабаронцам і грамадскім актывістам на навагодняе і каляднае віншаванне.

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі віншавальныя лісты і каляровыя паштоўкі беларускім палітычным вязням: Мікалаю Статкевічу, Алесю Бяляцкаму, Яўгену Васьковічу, Паўлу Севярынцу, Мікалаю Аўтуховічу, Эдуарду Лобаву, Арцёму Пракапенку, Ігару Аліневічу, Аляксандру Францкевічу, Зміцеру Дашкевічу, Мікалаю Дзядку, а таксама Васілю Парфянкову, які адбывае пакаранне ў СІЗА № 6 г.Баранавічы.

– Акрамя віншаванняў пажадалі ўсім палітвязням моцнага здароўя, сілы духа, надзейных сяброў і шчырай веры, што хутка загляне сонца і ў іх ваконца, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Нягледзячы на вялікую асабістую карэспандэнцыю, першым на святочнае віншаванне адгукнуўся Алесь Бяляцкі.

“Шаноўныя сябры! Дзякуй вялікі за віншаванне і вашыя навіны. Хачу павіншаваць вас (асабліва паэта Алеся Белага з 60-годдзем з дня народзінаў) з Новым годам! Жадаю і вам добрага здароўя, жыццёвай шчырасці, унутраннага спакою і веры ў нашую будучыню! Алесь Бяляцкі, 9 студзеня 2013 года.”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства