Уладзіміра Лемеша пакаралі штрафам
Салігорскага актывіста грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзіміра Лемешпакаралі штрафам у памеры 3 мільёны рублёў. Адміністратыўная справа разглядалася судом Першамайскага раёна Менска. Актывіста звінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ).
***
Увечары 14 студзеня ў Мінску быў затрыманы салігорскі актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзімір Лемеш. Маладзён быў дастаўлены ў Першамайскі РАУС.
З пастарунку актывісту ўдалося патэлефанаваць сваім родным з Салігорску і паведаміць пра затрыманне і месца знаходжання. Па словах блізкіх Уладзіміра Лемеша, яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Справа маладзёна мусіць быць разгледжаная 15 студзеня ў Судзе Першамайскага раёна горада Мінска.
Нагадаем, у ноч з 13 на 14 студзеня ў Мінску, каля пад’езду свайго дому, на яшчэ адну актывістку “Еўрапейскай Беларусі” Юлю Сцяпанаву накінуліся двое невядомых, збілі і, паваліўшы ў снег, абрэзалі дзяўчыне валасы.