Салідарнасць з Алесем Бяляцкім у Салігорску (фота)
На мінулых выходных грамадскія актывісты Салігорску выказалі сваю салідарнасць са зняволенным праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Ініцыятарамі акцыі сталі мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту ды рэдакцыя сайта Салігорск.org.
Удзел у фотакацыі прынялі праваабаронцы Леанід Мархотка ды Аляксей Валабуеў, маладафронтавец Андрэй Тычына, экс-кандыдат у дэпутаты парламента Віктар Малочка, грамадскі дзеяч Уладзімір Шыла ды паэт Мікалай Шаравар. Апошні да таго ж прысвяціў свой новы верш “У летуценнях” Алесю Бяляцкаму.
Хоць з Вамі я яшчэ і не знаёмы,
Але пад зоркай Волі з даўніх пор
Мы ходзім летуценьнем паланёны,
Што часу смутку будзе прыгавор,
Што будзе край бы гранямі брыльянту
Зіхцець у хвалях чыстае вады...
Ды покуль не знаходзім варыянтаў,
Каб іх сьвятлом пазбавіцца бяды.