Еўрапейскія студэнты-дэмакраты патрабуюць вярнуць Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт у Менск і стварыць на Беларусі ўмовы для навучаньня на беларускай мове
https://spring96.org/be/news/6045
2007
2007-02-23T10:00:00+0200
2007-02-23T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Еўрапейскія студэнты-дэмакраты на паседжаньні ў Беластоку прынялі рэзалюцыю, у якой патрабуюць ад беларускага ўрада вярнуць ЕГУ, што месьціцца зараз у Вільні, назад у Менск. Сярод іншых патрабаваньняў Еурапейскія студэнты-дэмакраты пастанавілі легалізаваць працу Коласаўскага ліцэю і стварыць роўныя ўмовы для навучаньня беларускіх грамадзянаў як на беларускай так і на расейскай мовах.
Еўрапейскія студэнты-дэмакраты аб’ядноўваюць студэнцкія арганізацыі больш як з 20 эўрапейскіх краінаў, большасьць якіх зьяўляюцца краінамі-сябрамі Еўразьвязу, паведаміла прэс-служба Маладога Фронту.