viasna on patreon

Таццяна Францкевіч: У сына абвастрыліся праблемы са страўнікам

2013 2013-01-09T12:23:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У палітвязня Аляксандра Францкевіча абвастрыліся праблемы са страўнікам. Напярэдані Новага года ён правёў 10 сутак у штрафным ізалятары. Агулам жа за мінулы год ён прабыў у карцэры каля месяца. Маці зняволенага актывіста Таццяна Францкевіч непакоіцца за здароўе свайго сына, у якога толькі адна нырка. Зараз яна рыхтуе медычную бандэраль для Аляксандра, але не спадзяецца, што яе дазволяць перадаць.

Таццяна Францкевіч:

- У яго праблемы са страўнікам, таму што вада там не вельмі добрая, гэта раз, і якасць харчаванне таксама ўплывае. Ну і, канешне, тое, што мае толькі адну нырку. Мы перадавалі медычную перадачу ў мінулым годзе, а там год лічыцца не з 1 студзеня, а з таго моматну, як яго прывезлі на зону. Калі яго прывезлі ў ліпені, то з ліпеня па ліпень – гэта і ёсць год. Таму малаверагодна, што бліжэйшымі днямі атрымаецца перадаць яму медычную перадачу.

У траўні 2011 года Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па “справе анархістаў”. Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства