КДК: Начальнік упраўлення ідэалагічнай і кадравай работы ДФР Прохарцаў звольніўся па ўзгадненні бакоў
https://spring96.org/be/news/60404
2013
2013-01-08T13:33:09+0300
2013-01-08T13:33:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dzjarzhkantrol.jpg
Начальнік упраўлення ідэалагічнай і кадравай работы Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Генадзь Прохарцаў звольніўся па ўзгадненні бакоў, паведамілі ў прэс-службе КДК.
"Прычына звальнення Генадзя Васільевіча - скасаванне працоўнага кантракту па ўзгадненні бакоў", - адзначылі ў КДК.
Раней некаторыя інтэрнэт-рэсурсы размясцілі інфармацыю пра тое, што "прычынай звальнення стаў ператрус у кватэры Прохарцава, падчас якога супрацоўнікі КДБ выявілі ў яго від на жыхарства ў ЗША - Green Card".
Гэтую інфармацыю ў прэс-службе КДК пакінулі без каментароў.