viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2013 2013-01-08T11:57:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, зафіксаваныя на мінулым тыдні.

“Падзея тыдня” распавядае пра палітвязеня Мікалая Аўтуховіча, які 7-га студзеня сустрэў сваё 50-годдзе ў Гродзенскай турме. Ветэран афганскай кампаніі, паспяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст з Ваўкавыска знаходзіцца за кратамі за сваю грамадскую дзейнасць і барацьбу з карупцыяй.

Госця рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – Любоў Максімовіч, старшыня заходнеўкраінскага цэнтру "Жаночыя перспектывы". Гутарка з ёй прысвечана тэме супрацьдзеяння хатняму гвалту. Адпаведны закон дзейнічае ва Украіне з 2001 года. Тым часам беларускія дэпутаты дагэтуль не могуць вызначыцца, ці патрэбны нашай краіне закон "Аб прадухіленні хатняга гвалту".

У музычных паўзах гучаць хіты гурта "Акеан Эльзы".

Слухаць:

https://spring96.org/images/upload/sound/2013-02/2013-01-08_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства