viasna on patreon

Гомельскія ўлады чыняць перашкоды рэгістрацыі ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць»

2013 2013-01-08T11:47:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uletka-antualkagol-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянская ініцыятыва «Хопіць піць – трэба жыць» не можа перайсці на легальны статус, зарэгістраваць грамадскую арганізацыю, з-за перашкод уладаў. Па словах актывіста ініцыятывы Кастуся Жукоўскага, спачатку яны сутыкнуліся з праблемай знаходжання юрыдычнага адрасу. «Напрыклад, знаходзім аб'явы аб прадстаўленні юрыдычнага адрасу, тэлефануем, ніякіх праблем, нам абяцаюць прадставіць юрыдычны адрас, а потым па розных прычынах адмаўляюць. Потым мы падалі дакументы ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Гомеля, каб узгадніць юрыдычны адрас па месцу майго жыхарства, гэта гучыць як «выкарыстанне не па прызначэнню жылога дома або яго часткі». Па закону такое магчыма з дазволу тых людзей, што пражываюць у гэтым доме, і ўсе. Але і тут пачаліся праблемы», - патлумачыў актывіст.

З адміністрацыі яму адказалі, што яго зварот будзе разглядаць галоўны архітэктар адміністрацыі раёна. Таксама з адміністрацыі напісалі, што «Вам неабходна атрымаць узгадненне арганізацый, пералічаных у частцы чацвёртай артыкула 8 Жыллёвага кодэксу (органы горадабудаўніцтва, санітарнай гігіены, супрацьпажарнай бяспекі)».

«Нічога гэтага па законе не трэба! Гэта нам ствараюць штучныя перашкоды. Напрыклад, у законе напісана, што трэба прыйсці ў тапках, а калі прыйшоў, то кажуць, яшчэ трэба апрануць футра і валёнкі – так і з гэтымі ўзгадненнямі», - лічыць Кастусь Жукоўскі.

Грамадзянская ініцыятыва «Хопіць піць – трэба жыць» паўстала як антыалкагольная, яе актывісты правялі ў горадзе шэраг акцый супраць п'янства і за здаровы лад жыцця.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства