viasna on patreon

У Баранавічах суд адмяніў штраф за распаўсюд незарэгістраванага выдання

2007 2007-02-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 лютага суд г. Баранавічы адмяніў пакаранне штрафам за распаўсюд незарэгістраванага выдання "Белорусский вестник", вынесенае ў студзені чальцу Партыі камуністаў Беларусі Віктару Цяпіну адміністратыўнай камісіяй Баранавіцкага гарвыканкама.

“У сувязі з адсутнасцю правапарушэння”, – паведамляецца ў рашэнні суда. Таксама суддзя паставіў вярнуць В.Цяпіну адабраны наклад бюлетэня "Белорусский вестник".

У снежні 2006 года падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы інжынер Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній Віктар Цяпін прыйшоў на працу з сумкай, у якой знаходзіліся каля 200 асобнікаў "Белорусского вестника".

На прахадной завода Цяпін здаў сумку вахцёру, але невядомым чынам яна апынулася ў намесніка дырэктара завода па ідэалогіі Аляксандра Буршко. Ідэолаг выклікаў на прадпрыемства супрацоўнікаў міліцыі. У прысутнасці Віктара Цяпіна, якога таксама выклікалі да кіраўніцтва, быў складзены пратакол аб адабранні выданняў.

У студзені 2007 года адміністратыўная камісія Баранавіцкага гарвыканкама аштрафавала актывіста ПКБ на 2 базавыя велічыні (62 тыс. рублёў) на падставе артыкула 172 Адміністратыўнага кодэксу РБ ("распаўсюджанне друкаваных выданняў, вырабленых з парушэннем вызначанага парадку, якія не маюць выпускных даных, змест якіх накіраваны на прычыненне ўрону дзяржаўнаму і грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян...").

Віктар Цяпін з гэтым не пагадзіўся і падаў у суд скаргу на пастанову адміністрацыйнай камісіі, паведаміў БАЖ..

Нагадаем, што сёлета 2 лютага Віктар Цяпін быў затрыманы міліцыянерамі каля прахадной свайго завода, калі раздаваў недзяржаўную газету "Товарищ", і дастаўлены ў Баранавіцкі ГАУС. У аддзяленні міліцыі высветлілі, што Віктар Цяпін распаўсюджваў афіцыйна зарэгістраваную газету, у яго папрасілі прабачэння і адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства