viasna on patreon

Бабруйск: з ціскам на актывістку “Гавары праўду!” будзе разбірацца пракуратура

2013 2013-01-03T15:18:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/miadzviedzievababrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Мядзведзева, бабруйскі лідэр “Гавары праўду”

Алена Мядзведзева, бабруйскі лідэр “Гавары праўду”

Скаргу бабруйскага каардынатара кампаніі “Гавары праўду!” Алены Мядзведзевай перанакіравалі ў пракуратуру Ленінскага раёна. Нагадаем, актывістка прасіла разабрацца ў правамернасці дзеянняў супрацоўнікаў “Бабруйскіх электрычных сетак”, якія ціснулі на яе непаўнагадовых дачку і ўнучку.

Алена Мядзведзева накіравала скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёна, і адтуль прыйшоў адказ, што зварот, па паднагляднасці, будзе разглядаць Артур Карапецян, старэйшы дарадца юстыцыі, пракурор Ленінскага раёна. Напэўна, гэта звязана з тым, што менавіта на тэрыторыі гэтага раёна  і знаходзіцца філіял “Магілёўэнерга”.

-Я настроілася вельмі рашуча, - кажа Алена Мядзведзева, - і буду дабівацца справядлівасці ва ўсіх магчымых інстанцыях. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства