viasna on patreon

Грамадзкія актывісты патрабуюць неадкладна вызваліць удзельніка намётавага мястэчка, арганізаванага ў сакавіку 2006 году на Кастрычніцкай плошчы Менску, Дзяніса Дзянісава

2007 2007-02-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня Вячаслаў Сіўчык перадаў ПЦ "Вясна" зварот за подпісам былога дэпутату Бабруйскага гарсавету, звольненага настаўніка Алеся Чыгіра, былога каменданта намётавага мястэчка Алеся Мазура і самога спадара Сіўчыка.

Прыводзім тэкст звароту:

16 лютага 2007 году быў арыштаваны актыўны ўдзельнік абароны намётавага мястэчка Плошчы Каліноўскага Дзяніс Дзянісаў.

Мы разглядаем арышт Дзянісава як звядзеньне рахункаў антынароднага рэжыму за спробу данесьці людзям ідэалы дэмакратыі, вяршынства права і павагу да правоў чалавека.

Лічым "справу" Дзянісава цалкам палітычнай і патрабуем яго неадкладнага вызваленьня.

Мы абураныя дзеяньнямі ўлады, якая лічыць, што зьяўленьне чарговага палітзьняволенага ёсьць адэкватным адказам на Еўрапейскія прапановы.

Заклікаем палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі і ўсіх людзей добрай волі патрабаваць неадкладнага вызваленьня Дзяніса Дзянісава.

Свабоду палітвязьням!

Свабоду Дзянісаву!

Свабоду не спыніць!

нагадаем, што Дзяніс Дзянісаў быў затрыманы "на падставе пратакола аб утрыманьні пад вартай" вечарам 16 лютага ў Гомелі, адкуль ён меў намер выехаць у Віцебск. Малады чалавек быў дастаўлены ў гомельскі ізалятар часовага ўтрыманьня. Яму інкрымінуецца ўчыненьне злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Вячаслаў Сіўчык не выключае таго, што, хутчэй за ўсё, маюцца на ўвазе падзеі ў Віцебску летам 2006 году, калі на асьвятляльнай вежы гарадзкога стадыёну моладзевая актывістка Крысьціна Шацікава вывесіла бел-чырвона-белы сьцяг, а ў горадзе зьявіліся графіці "Бунт!".

Паводле зьвестак, для Дзянісава адмаўляюцца прымаць перадачы, спасылаючыся на тое, што ён знаходзіцца ў Гомелі часова і павінен быць этапаваны ў Віцебск.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства