viasna on patreon

Незалежны прафсаюз працаўнікоў РУП ПА “Беларуськалій” падаў у гарвыканкам Салігорску заяўку на правядзенне 14 сакавіка пікету ў падтрымку сваіх патрабаванняў

2007 2007-02-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Прафсаюзны рух Беларусi” паведаміў, што НПГ выступае за павялічэнне заработнай платы працаўнікам абагачальных фабрык і рашэнне жыллёвай праблемы працаўнікоў прадпрыемства. Прафсаюз таксама мае намер пратэставаць супраць палажэння законапраекта аб пенсійным забеспячэнні, якое прадугледжвае пазбаўленне працаўнікоў ільготных пенсій.

Як паведаміў старшыня НПГ Мікалай Новік, у траўні дадзены законапраект будзе разгледжаны дэпутатамі “нацыянальнага сходу”. У выпадку прыняцця дадзенага дакумента без змен могуць пацярпець людзі пенсійнага ўзросту, якія працуюць у шкодных умовах. Ім пенсія выплачвацца не будзе. На думку прафсаюза, гэта стане сур’ёзным ударам для людзей, якія шмат гадоў працавалі і марнавалі сваё здароўе на карысць прадпрыемства і краіны ў цэлым. НПГ спадзяецца сабраць да тысячы прыхільнікаў патрабаванняў прафсаюза.

“Мы правядзем інфармацыйную кампанію сярод працаўнікоў “Беларуськалія”, распавядзем пра мэты пікету. Я спадзяюся, што людзі нас падтрымаюць. Мы неаднаразова спрабавалі вырашыць гэтыя пытанні шляхам перамоваў з адміністрацыяй і кіраўніцтвам канцэрна, але безвынікова”, – паведаміў Мікалай Новік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства