viasna on patreon

Ілля Багданаў – яшчэ адзін падазраваны ў справе пра "здраду дзяржаве"

2012 2012-12-27T23:04:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 снежня наваполацкі актывіст аргкамітэту па стварэнн партыі БХД Ілля Багданаў пабываў на допыце ў Віцебскай абласной управе КДБ. Яго дапытваў следчы Алег Барысевіч, які вядзе справу Андрэя Гайдукова, арыштаванага па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі. Падчас допыту Іллі Багданаву паведамілі, што са сведак яго пераводзяць у падазраваныя па гэтай самай справе.

Паводле Іллі Багданава, допыт працягваўся больш за 4 гадзіны, і гэта не апошні допыт – наступны адбудзецца 9 студзеня 2013 года. Будуць і вочныя стаўкі – па ўсёй верагоднасці, з Андрэем Гайдуковым, кажа Багданаў:

"Следчы кажа, што нашы з Андрэем паказанні разыходзяцца. І што з гэтай прычыны будзе праводзіцца дадатковае расследванне. Пакуль мяне пакінулі на волі – хоць і ў статусе падазраванага".

Што да Андрэя Гайдукова, то ён ужо амаль два месяцы знаходзіцца пад вартай. Ён быў затрыманы 8 лістапада ў Віцебску нібыта падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы. Па затрыманні Гайдукова спачатку змясцілі ў мінскі СІЗА КДБ, потым перавялі ў віцебскі СІЗА, а з 22 снежня зноў накіравалі ў Мінск. Дзе яго ўтрымліваюць зараз, дакладна невядома.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства