Анатоля Лябедзьку выклікаюць у міліцыю
https://spring96.org/be/news/60241
2012
2012-12-27T11:09:50+0300
2012-12-27T11:09:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікаюць у міліцыю Савецкага раёна сталіцы. Позва на 27 снежня прыйшла факсама на партыйны офіс АГП.
У позве паведамляецца, што супраць Анатоля Лябедзькі распачата адміністрацыйная справа. Пры гэтым няма ніякага ўдакладнення за якое правапарушэнне і па якім артыкуле.
За подпісам падпалкоўніка міліцыі Невяроўскага ўказана, што “у выпадку ўхілення ад яўкі без паважных прычын у орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, Вы падлягаеце адміністрацыйнай адказнасці па арт.24.6 КаАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае штраф ад шасці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт».
Прыйсці ў міліцыю Анатоль Лябедзька павінны а 10 раніцы.