viasna on patreon

Аляксандру Макаеву - штраф 50 базавых велічынь

2012 2012-12-27T10:16:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makajeu1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Макаеў

Алесь Макаеў

У судзе Маскоўскага раёна Менска 27 сьнежня пачаўся разгляд адміністратыўнай справы прадпрымальніка Аляксандра Макаева. Яго вінавацяць па частцы 3 артыкула 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненае паўторна на працягу года). Справу разглядае суддзя Яўген Хаткевіч.

Яшчэ1 сьнежня падчас адзначэньня ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну, ягоны аўтамабіль спынілі супрацоўнікі міліцыі і ДАІ ў мястэчку Грозава. А 13 сьнежня супрацоўнікі РАУС Копыльскага раёну знайшлі Аляксандра Макаева ў Менску на рынку «Ракаўскі кірмаш», дзе ўзялі тлумачэньні і ўручылі пратакол за подпісам маёра міліцыі Шапашнікава Г. А. 

Аляксандр Макаеў сваёй віны не прызнае. Суддзя разглядае пісьмовыя доказы па справе і паказаньні сьведкаў.

Сьведкамі з боку Макаева выступаюць Кацярына Садоўская і Мікалай Бамбіза.

У судзе абвешчаны перапынак да 12 гадзін.

***

13.00 Працэс аднавіўся. Судзьдзя Хаткевіч адмовіў у задавальненьні хадайніцтваў Макаева аб допыце ў судзе сьведак абвінавачаньня і аб допыце дадатковых сьведак з ягонага боку, паведамляе Радыё Свабода.

13.10 Суд пастанавіў зачытаць паказаньні сьведак. Скрыган, з сельсавету Гозава: у тлумачэньні яна напісала, што з заяўкай на мітынг ніхто не зьвяртаўся. Напісала, што лёзунгаў не было, чыталі малітвы, пелі. Таксама Таісія Дарашэвіч: каля крыжа былі людзі з сьцягамі, траспарантаў не было, лёзангаў таксама. Парадак не парушалі. Давідоўскі — супрацоўнік ДАІ: людзі пелі па-беларуску. Напісаў, што да міліцыянтаў падыходзіў Макаеў і казаў, што гэта ён арганізаваў дадзены мітынг. Мы запатрабавалі, каб мітынг спынілі. Цягам 5 хвілін гэты было выканана. Другі міліцыят Кажура напісаў тое самае.

13.18 Судзьдя абвясьціў перапынак да 14.10 і выйшаў для вынясеньня рашэньня.

14-38. Макаева пакаралі штрафам у 50 базавых велічынь.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства