viasna on patreon

Наста Палажанка і Зьміцер Дашкевіч ажаніліся ў турме

2012 2012-12-27T09:26:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Наста ўзяла прозвішча мужа, а пасля шлюбу маладым дазволілі пабыць разам толькі 10 хвілін.

Аднак шлюб даў права на спатканьне — першае за два гады. Ва ўмовах гарадзенскай турмы строгага рэжыму гэта — 2 гадзіны праз шкло, і тое не адразу. Але Наста Палажанка лічыць гэтыя падзеі Божым цудам на Каляды і іх са Зьмітром вялікай перамогай.

«Тое, што зараз здарылася, я лічу Божым цудам. Бо першапачаткова шлюб мусіў быць 19 снежня. Я падала дакументы 12.12.12 — і мне сказалі, што дата 19 сьнежня. Я спачатку напружылася, бо гэта было праз тыдзень, я была прастуджаная, і галоўнае — 19 сьнежня гэта адна з самых трагічных дат у нашым жыцьці. Але сытуацыя вырашылася за мяне — патэлефанавалі з гарадзенскага ЗАГСа і паведамілі, што 19 нічога не адбудзецца, бо ў іх Дзень ЗАГСа. І наш роспіс пераносіцца на 26 сьнежня».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства