Ігару Аліневічу ў турме забаранілі цёплую вопратку
https://spring96.org/be/news/60203
2012
2012-12-24T13:01:37+0300
2012-12-24T13:01:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/alinevich-10.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Нягледзячы на холад, палітвязням забаронена
апранаць швэдар.
Пра гэта піша Валянціна
Аліневіча, маці Ігара
Аліневіча ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы
«Фэйсбук». Сын паведаміў ёй
пра гэта ў лісце з турмы.
«Не турбуйся пра
маё здароўе. Веру, што ваўняны пояс на
ноч заўсёды карысны
зімой. Толькі швэдры
забаронены. Лічыцца, што майкі, робы і целагрэйкі чалавеку ў
холад дастаткова. У турмах, дарэчы, таксама
нельга, але ў СІЗА КДБ у мяне было тры швэдры.
Без іх я там бы
здох 100%», - цытуе
з ліста Аліневіча сайт charter97.org.
Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч адбывае
8 гадоў зняволення ў Наваполацкай калоніі па абвінавачанні ў нібыта нападзе на
афіцыйныя будынкі ў Мінску.