У Смалявічах затрыманыя журналісты
Сяргей Вазняк, Мікалай Петрушэнка, Вячаслаў Пяшко і Лола Бурыева знаходзяцца цяпер у Смалявіцкім РАУСе. Іх не пусцілі на сустрэчу з дэпутатам і адвялі ў міліцыю.
«Мы нічога не робім і з намі нічога не робяць. Нас, журналістаў, не пусцілі выконваць нашыя прафесійныя абавязкі», — сказаў па тэлефоне Вазняк.
Журналісты прыехалі ў Смалявічы на сустрэчу з дэпутатам райсавета, якая павінна была пачацца аб 11.00. Але калі яны зайшлі ў Дом культуры, да іх накіраваліся чалавек у цывільным і міліцыянты. Забралі пашпарты і сказалі, што гэтага недастаткова для высвятлення асобы. Павезлі ў пастарунак.
Начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі падпалкоўнік Мартысюк Андрэй Мікалаевіч забраў у свой кабінет Лолу Бурыеву з мэтаю правядзення вобшуку і вынятку мабільнага тэлефона для «сверкі лічності».
Паведаміў журналіст Міхась Янчук.