viasna on patreon

Брэст: міліцыянты шукаюць незалежную журналістку, каб прывесці яе ў пракуратуру

2012 2012-12-24T09:58:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/litvinchuk-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аліна Літвінчук

Аліна Літвінчук

Пра тое, што супрацоўнікі міліцыі цікавяцца месцам знаходжання Аліны Літвінчук, распавёў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, у кватэры якога апошнім часам жыла журналістка.

Паводле словаў Вуека, міліцыянты прыходзілі дадому ў яго адсутнасць, апытвалі суседзяў наконт таго, ці сапраўды ў гэтай кватэры жыве Літвінчук, а таксама высвятлялі, дзе яна працуе. Акрамя таго, невядомыя спрабавалі даведацца пра месца знаходжанне Аліны праз тэлефон.

Уладзімір Вуек ад свайго ўчастковага даведаўся, што шукае Літвінчук іншы міліцыянт (Андрэй Хоміч), які засведчыў, што мусіць даставіць яе ў абласную пракуратуру, дзе Аліне павінны ўручыць афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці дзейнасці ў якасці журналіста замежнага СМІ без акрэдытацыі. Ці на сам рэч журналісцкай цікавяцца ў пракуратуры, пакуль высветіць не ўдалося.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства