viasna on patreon

Жыхарам Гомеля нагадалі аб другой гадавіне Плошчы (фота)

2012 2012-12-19T15:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-uletki-ploshca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты ініцыятывы «Голы кароль» распаўсюдзілі ў Гомелі ўлёткі, у якіх нагадалі пра сумную для беларускай гісторыі дату – 19 снежня 2010 году, калі каля тысячы чалавек былі збіты і змешчаны на Акрэсціна, а кандыдаты у прэзідэнты атрымалі турэмныя тэрміны.

Ва ўлётках было напісана, у прыватнасці, аб тым, што пасля «крывавай нядзелі» сітуацыя ў Беларусі толькі пагаршаецца: нацыя співаецца і вымірае, падае жыццёвы ўзровень, а чыноўнікі загразлі у карупцыі і беззаконні.

Таксама аўтары ўлётак нагадваюць пра нядаўнія падзеі: увядзенне «прыгоннага права» па Дэкрэту прэзідэнта №9 і пра маўчанне дзяржаўных суб'ектаў, якія могуць заявіць аб неадпаведнасць нормам Канстытуцыі апошніх рашэнняў і заяваў прэзідэнта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства