viasna on patreon

Брэст: незалежная журналістка судзіцца з калегам з дзяржаўнага выдання

2012 2012-12-19T14:59:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milana-harytonava1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

На 20 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста прызначаны разгляд справы паводле позвы фотажурналісткі Міланы Харытонавай, якая спрабуе абараніць свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

У сакавіку гэтага году на адным з гарадскіх інтэрнэт-парталаў ананімнай крыніцай былі змяшчаны абразлівыя ў дачыненні да Міланы Харытонавай каментары. Незалежная журналістка звярнулася з заявай ў міліцыю, каб там знайшлі аўтара допісаў і прынялі адпаведныя захады да прыцягення яго да адказнасці. Доўгі час міліцыянты марудзілі з высвятленнем абставінаў гэтай справы, пакуль Харытонава не звярнулася ў пракуратуру, якая абавязала выкрыць асобу ананімнага каментатара. Ім аказаўся карэспандэнт дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзімір Міневіч, якога зараз незалежная журналістка выклікае ў суд у якасці адказчыка.

Мілана Харытонава лічыць, што каментары, якія былі змешчаны Міневічам пад фотарэпартажам з акцыі “Хопіць друкаваць фанцікі”, зневажаюць яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Акрамя абвяржэння зробленых у каментарах высноваў, Харытонава патрабуе ад журналіста дзяржаўнай газеты тры мільёны рублёў у якасці кампенсацыі за нанесеную маральную шкоду.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства