viasna on patreon

Маладафронтаўку папярэдзілі пад відэазапіс

2012 2012-12-18T19:53:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

18 сьнежня да актывісткі Маладога фронту Касі Галіцкай прыйшлі міліцыянты. Яны ўзялі ў яе падпіску аб папярэджаньні, што 19 сьнежня нельга ўдзельнічаць ў акцыях, прымеркаваных да другой гадавіны Плошчы.

Кася Галіцкая: «Падпісала, што я папярэджаная пра адказнасьць. Тым больш, сапраўды не зьбіралася ўдзельнічаць у нейкіх акцыях у гэты дзень. Таксама міліцыянты агледзелі кватэру. Нібыта шукалі нейкія агітацыйныя матэрыялы, ці рабілі выгляд, што шукаюць. Яшчэ ў іх новаўвядзеньні: тое, як я падпісвала гэтую паперу, яны здымалі на відэа».

19 сьнежня будзе 2 гады з часу правядзеньня акцыі пратэсту супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў, што адбылася ў Менску. У акцыі бралі ўдзел каля 30 тысяч чалавек. Акцыя была жорстка разагнана ўладамі. Больш за 600 удзельнікаў мітынгу на плошчы Незалежнасьці былі затрыманыя і потым папалі пад судовыя рэпрэсіі. Дагэтуль кандыдат на прэзыдэнта, што вылучаўся на тых выбарах, Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства