Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, што мелі месца на мінулым тыдні.
“Падзея тыдня” прысвечаная самаму масаваму і працягламу пераследу гамадскіх актывістаў за ўшанаванне памяці братоў Каліноўскіх, якое штогод праходзіць у Свіслачы. 12 чалавек былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці, але суды працягваюцца.
У рубрыцы "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – гутарка з намеснікам старшыні ПЦ "Вясна" Валянцінам Стэфановічам, які падводзіць вынікі праваабарончай дзейнасці ў 2012 годзе і аналізуе дзеянні ўладаў у сферы правоў чалавека.
У музычных паўзах гучаць песні знакамітага беларускага гурта J:mors.