Моладзевага актывіста Сяргея Лісічонка супрацоўнікі КДБ забралі з кватэры на допыт
https://spring96.org/be/news/6004
2007
2007-02-14T10:00:00+0200
2007-02-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла ПЦ "Вясна" жонка моладзевага актывіста, днём на кватэру да іх прыехалі супрацоўнікі КДБ і ўручылі Сяргею Лісічонку павестку на 16-00 на допыт у якасьці сьведкі па крымінальнай справе, узбуджанай супраць Зьміцера Хведарука і Алега Корбана.
Нагадаем, што летась Сяргей Лісічонак праходзіў падазраваным па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 193.1 КК РБ (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці), якая была ўзбуджана вясной 2006 году супраць чатырох моладзевых актывістаў - Дашкевіча Зьміцера, Корбуна Алега, Гарэцкага Барыса і Лісічонка Сяргея. Аднак тады яна была спынена.