viasna on patreon

У Магілёве на афіцыйных сайтах пачала з’яўляцца інфармацыя пра дэпутатаў

2012 2012-12-18T15:00:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цяпер для таго, каб даведацца, хто “абраны” дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па пэўнай выбарчай акрузе раёна, дастаткова наведаць новую рубрыку “Дэпутаты” на сайт адміністрацыі Ленінскага раёна. На старонках сайта знаходзяцца фотаздымкі “народных” абраннікаў, іх біаграфічныя звесткі, кантактныя тэлефоны, месцы і графікі прыёму іх і іх памочнікаў. У рубрыцы прадстаўлены чатыры дэпутаты, выбарчыя акругі якіх цалкам альбо часткова закранаюць тэрыторыю Ленінскага раёна Магілёва – гэта Ўладзімір Васіленка (акруга №84), Эдуард Сянкевіч (акруга  №85), Аляксандр Разганаў (акруга  №88) і Аляксандр Агееў (акруга  №90).

Трэба адзначыць, што некалькімі днямі раней на сайце адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва таксама з’явілася новая рубрыка “Дэпутацкі корпус”. У ёй акрамя інфармацыі пра дэпутатаў парламента размешчана інфармацыі пра дэпутатаў гарсавета і аблсавета.

На сайце аблвыканкама размешчана інфармацыя толькі пра дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў, а на сайце гарвыканкама -- інфармацыі пра дэпутатаў увогуле няма ніякай.

Нагадаем, што поўная інфармацыя пра дэпутатаў парламента стала з’яўляцца на сайтах адміністрацый раёнаў Магілёва пасля прыёму актывісткі грамадзянскай кампаніі “Наш Дом” Ларысы Шукайка намеснікам старшыні гарвыканкама, які адказвае за ідэалогію, Мікалаем Міхаленем. Актывістка падчас размовы з чыноўнікам выказала меркаванне пра неабходнасць з’яўлення звестак пра “народных” абараннікаў на старонках мясцовых сайтаў, каб грамадзяне ў выпадку неабходнасці маглі звяртацца да сваіх дэпутаў, а не шукаць іх невядома дзе. Чыноўнік абяцаў, што ў хуткім часе ўся інфармацыя будзе размешчана, што і не прымусіла сябе доўга чакаць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства