Amnesty International: “Мінулі два гады. Ціск на асноўныя свабоды ў Беларусі працягваецца.”
19 снежня 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, падчас якіх Аляксандр Лукашэнка быў абраны на чацвёрты тэрмін у якасці Прэзідэнта Беларусі, 30 000 пратэстуючых сабраліся ў цэнтры Менска, каб патрабаваць другога тура выбараў…
Два гады мінулі, а шэсць чалавек па-ранейшаму застаюцца ў турмах і працоўных калоніях у сувязі з гэтымі падзеямі; іншыя ўсё яшчэ адбываюць ўмоўнае пакаранне і жывуць пад пастаянным назіраннем і абмежаваннем на вандроўкі, а некаторыя з іх цяпер у выгнанні,” — гаворыцца ў аналітычным матэрыяле міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, прысвечанай другой гадавіне падзеяў 19 снежня 2010 года.
Тыя, хто
знаходзяцца ў зняволенні, сутыкаюцца з умовамі, роўнымі катаванням і іншым
відам жорсткага абыходжання. Андрэй
Саннікаў, які балатаваўся на пасаду Прэзідэнта ў якасці кандыдата ад кампаніі “Еўрапейская
Беларусь”, быў выпушчаны ў красавіку гэтага года пасля памілавання Прэзідэнтам.
Ён
распавёў пра ціск, які ён зазнаў падчас свайго ўтрымання пад вартай, ацаніўшы яго як катаванні. "Яны
імкнуцца не дакранацца да цябе фізічна, але ставяць вас у экстрэмальныя умовы",
—паведаміў ён.
Акрамя
таго, Андрэй Саннікаў распавёў, як ахоўнікі спрабавалі ізаляваць яго ад іншых
зняволеных: "Яны ствараюць вакуум вакол вас. Яны
прымушаюць вас адчуваць сябе вінаватым, караючы людзей, якія размаўляюць з вамі".
Яшчэ
адной формай псіхалагічнага ціску на зняволеных з’яўляюцца частыя пераводы з
адной установы ў іншую, калі яны на працягу доўгага часу знаходзяцца ў
чыгуначных вагонах і камерах часовага ўтрымання, і могуць падвяргацца пагрозам
і запалохванню з боку іншых зняволеных.
Зміцер
Бандарэнка, адседзеў 16 месяцаў у папярэднім зняволенні, а затым у калоніях; потым
быў вызвалены пасля прэзідэнцкага памілавання ў красавіку гэтага года. Ён
быў асуджаны за тое, што проста ішоў па дарозе падчас дэманстрацыі. Ён
таксама выплаціў штраф ў $ 40 за парушэнне руху аўтобусаў падчас дэманстрацыі.
Ён
апісаў рэжым зняволення як пастаянную пагрозу: «Пагрозы згвалтавання былі
сталымі. Мне
сказалі, «Ты станеш “пеўнем” (самы нізкі ранг турэмнай іерархіі, зняволены, якога
выкарыстоўваюць для сэксуальных паслугаў). ... Там увесь час была напружанасць...
Я быў унутрана
гатовы да смерці".
Зміцер
Дашкевіч, лідэр арганізацыі “Малады Фронт”, быў прысуджаны да двух гадоў 24
сакавіка 2011 года і зазнаў шматлікія этапы, якія часта працягваліся да 10
дзён, і за гэты час яго сям'я і адвакат не маглі атрымліваць інфармацыю аб яго
месцазнаходжанні.
Некаторыя
апазіцыйныя актывісты працягваюць адбываць ўмоўнае пакаранне за ўдзел у падзеях
19 снежня. Паэт
і філолаг Аляксандр Фядута працаваў у камандзе кандыдата ад апазіцыі Уладзіміра
Някляева і быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за
"дзеянні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак". Гэта
нягледзячы на тое, што ён зусім не прысутнічаў на дэманстрацыі, бо ахоўваў офіс
кампаніі.
Аляксандр
Фядута правёў 55 дзён у адзіночнай камеры падчас свайго знаходжання ў
папярэднім зняволенні ў знакамітым СІЗА КДБ “Амерыканцы” ў Менску.
"Ёсць
некаторыя рэчы, за якія я ўдзячны. У
адзіночнай камэры вам трэба з кімсьці пагаварыць, і вы выдумляе людзей, каб пагаварыць
з імі. Я пісаў
лісты маёй жонцы, і я напісаў ёй вершы", —сказаў ён.
Аляксандр
Фядута цяпер жыве пад пастаянным назіраннем і забаронай на паездкі:
"Вельмі
цяжка ведаць, што вы не вольныя. Раней
гэта было тэарэтычна – вы можаце жыць у несвабоднай краіне, але вы можаце сесці
на самалёт і паляцець у Лондан ці Маскву. Цяпер
я ведаю, што я не магу гэтага зрабіць... ідэя несвабоднай краіны стала
канкрэтнай".
Тыя,
хто адбывае ўмоўнае пакаранне, знаходзяцца пад пагрозай магчымага турэмнага зняволення,
калі яны атрымаюць больш за два папярэджанні за парушэнне ўмоваў адбыцця
пакарання.
Аляксандр
Фядута атрымаў сваё першае папярэджанне пасля таго, як ён адправіўся ў Расію,
каб зарэгістравацца ў дактарантуры ва Універсітэце Цвяры.
Мікалай
Статкевіч, які балатаваўся як незалежны апазіцыйны кандыдат, быў прысуджаны да шасці
гадоў 26 траўня 2011 года за "арганізацыю масавых беспарадкаў", і па-ранейшаму
застаецца ў турме.
У
студзені 2012 года ён быў пераведзены з папраўчай калоніі № 17 у Шклове, дзе ён
працаваў на лесапiльным заводзе, у турму узмоцненага рэжыму № 4 у Магілёве па
абвінавачванні ў парушэнні рэжыму калоніі.
Адміністрацыя
калоніі таксама сцвярджала, што Статкевіч быў схільны да гвалту і спробаў да ўцёкаў.
З
6 ліпеня па 16 ліпеня 2012 г. ён быў змешчаны ў карцэр нібыта за адмову падпісаць
прашэнне аб памілаванні на імя Прэзідэнта.
Ягоная
жонка Марына Адамовіч мае права на адно наведванне працягласцю да чатырох
гадзінаў на год, і адно тэлефанаванне на месяц.
"Гэтыя
тэлефанаванні заўсёды нечаканыя, хоць я ўвесь час чакаю іх," — кажа яна.
"У
мінулы раз адвакат папярэдзіў мяне, але гэта было ўсё адно шокам. Размаўляеш
пра неістотныя рэчы – ён спрабуе сказаць, што ён у парадку або спрабуе перадаць
інфармацыю, якая важная для іншых зняволеных... Гэта мора эмоцый і велізарная
радасць”.
Amnesty
International працягвае заклікаць да безумоўнага вызвалення Мікалая Статкевіча,
Паўла Севярынца, Эдуарда Лобава і Змітра Дашкевіча, якія па-ранейшаму адбываюць
турэмнае зняволенне ў сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 года.
Арганізацыя
заклікае Беларусь ўнесці змены ў Крымінальны кодэкс, каб уключыць у яго
злачынства катаванняў, а таксама стварыць незалежны маніторынг месцаў утрымання
пад вартай і зняволення.
Арганізацыя
таксама заклікае зняць усе абмежаванні ў дачыненні да асуджаных за ажыццяўленне
свайго права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду сходаў.