viasna on patreon

Барысаў: пікеты “Скралі выбары, каб распрадаць краіну” забароненыя

2012 2012-12-18T10:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усе чацвёра барысаўскіх заяўнікаў пікетаў “Скралі выбары, каб распрадаць краіну”, прымеркаваных да другой гадавіны Плошчы-2010, атрымалі пісьмовыя забароны на правядзенне мерапрыемстваў з Барысаўскага райвыканкама.

Заяўнікі, сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, атрымалі лісты за подпісам старшыні Барысаўскага райвыканкама Уладзіміра Мірановіча, напісаныя, нібы пад капірку. Тлумачэнне забароны такое: “ ... Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт забараняе Вам праводзіць пікет 19 снежня 2012 года, у сувязі з невыкананнем патрабаванняў пункта 3 рашэння Барысаўскага раённага камітэта ад 13 чэрвеня 2010 года № 851 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне”.

У пункце 3 названага рашэння арганізатарам масавых мерапрыемстваў ставіцца ў абавязак адначасова з заяўкай падаваць копіі дагавораў з міліцыяй, цэнтральнай раённай бальніцай і камунальнай службай на аплату расходаў па ахове грамадскага парадку, медыцынскага абслугоўвання, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства, а таксама аплата гэтых выдаткаў на працягу дзесяці дзён пасля правядзення масавага мерапрыемства. Парадаксальнасць сітуацыі складаецца ў тым, што ўсе пералічаныя службы адмаўляюцца заключаць дагаворы з арганізатарамі, пакуль не будзе дазволу ад райвыканкама на правядзенне мерапрыемства. Вось такое замкнёнае кола.

Заяўнікі пікетаў не плануюць абскардзіць забароны ў судовым парадку. Яны ўпэўненыя і ведаюць па ўласным вопыце, што гэта безвынікова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства