У Варшаве працягваецца акцыя “тыдзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі”
https://spring96.org/be/news/6001
2007
2007-02-14T10:00:00+0200
2007-02-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля дзесятка беларусаў, якія жывуць у Варшаве прыйшлі да будынку амбасады Беларусі з бел-чырвона-белымі сьцягамі, вялізным партрэтам Аляксандра Казуліна і плакатамі “Свабоду палітвязьням!”, “Лукашэнка – нелігітымны”.
Удзельнікі акцыі патрабавалі ад польскіх уладаў размаўляць з афіцыйным Менскам толькі пры ўмове вызваленьня палітвязьняў. Арганізатар акцыі Ігар Крыштон паведаміў Радыё Свабодзе: “У Беларусі нічога не зьмянілася, перасьледуюць маладых людзей, палітвязьні надалей у турмах – Казулін, Фінькевіч, Севярынец”.
Сёньня, 14 лютага, у дзень закаханых беларусы ў Варшаве наладяць пікет салідарнасьці каля помніка Адаму Міцкевічу.