viasna on patreon

15 лютага ў 11 гадзінаў ў Менскім гарадзкім судзе будзе разглядацца касацыйная скарга звольненага выкладчыка Юрыя Бачышча

2007 2007-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дацэнт кафедры славянскай гісторыі БДПУ Юры Бачышча быў звольнены пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку мінулага год нібыта за амаральны ўчынак. Аднак сапраўднай прычынай звальненьня паслужыла тое, што ён працаваў незалежным назіральнікам падчас правядзеньня прэзідэнцкіх выбараў, што не вельмі не спадабалася кіраўніцтву універсітэта. Выкладчык праз суд дамагаўся аднавіцца на працы, а таксама атрымаць кампенсацыю за вымушаны прагул, паколькі лічыць падставы свайго звальнення незаконнымі. Пад заявай у ягоную абарону падпісаліся 146 былых студэнтаў, аднак Маскоўскі райсуд Менску не задаволіў зыск Юрыя Бачышчы.

Цяпер выкладчык намераны абскардзіць рашэньне Маскоўскага суду ў гарадзкім судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства