12 лютага апеляцыйны суд Віцебскай вобласьці адхіліў скаргу заснавальніка недзяржаўнай газеты “Витебский курьер М” і пакінуў без зменаў рашэньне гаспадарчага суду Віцебскай вобласьці
Пра гэта прэс-службе БАЖ паведаміў юрыст ЗАТ “Выдавецкі дом “Витебский курьер” Дзмітрый Зікрацкі.
Гэтае рашэньне азначае, што зараз пастанова гаспадарчага суда аб прызнаньні несапраўднай дамовы арэнды рэдакцыяй газеты памяшканьня ў прадпрыемства “Элсан” набывае законную сілу. Рэдакцыя газеты “Витебский курьер М” абавязана вызваліць памяшканьне, якое арандуе пад офіс, цягам 10 дзён пасьля атрыманьня матывіровачнай часткі апеляцыйнай інстанцыі.
“Апеляцыйны суд таксама як і гаспадарчы спаслаўся на тое, што мы быццам бы парушылі працэдуру ўзгаднення на размяшчэнне з адміністрацыяй раёна, – расказала Жанна Папова, дырэктар ЗАТ “Выдавецкі дом “Витебский курьер”.
Жанна Папова выказала намер накіраваць касацыйную скаргу ў Вышэйшы гаспадарчы суд.
Нагадаем, 10 студзеня суддзя гаспадарчага суда Віцебскай вобласці Вольга Гаціла задаволіла зыск прадпрыемства “Элсан” да газеты “Витебский курьер М” аб прызнанні несапраўднай дамовы арэнды.