viasna on patreon

Еўрапейскія назіральнікі за выбарамі адкрылі платформу ў Варшаве

2012 2012-12-17T12:29:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/epde-warsaw-13.12.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Заснавальнікі “Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары”. Варшава, 13.12.12 (фота european-exchange.org)

Заснавальнікі “Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары”. Варшава, 13.12.12 (фота european-exchange.org)

Варшава, 13 снежня 2012 г.

12 снежня 2012 г. дванаццаць НДА, якія падтрымліваюць ці праводзяць назіранне за выбарамі ў дзяржавах Усходняга партнёрства, Расійскай Федэрацыі і Еўрапейскім Саюзе, адкрылі “Еўрапейскую платформу за дэмакратычныя выбары” (EPDE) у Варшаве.

“Падтрымка грамадзян, якія выступаюць за дэмакратычныя выбары і пры гэтым падвяргаюцца рызыцы, дзе б там ні было ў Еўропе, - наша агульная мэта і абавязак”, - сказала старшыня няўрадавай арганізацыі "Еўрапейскі абмен” (Берлін) і новаабраны каардынатар Платформы Штэфані Шыфер. У той час як усе шэсць краін Усходняга партнёрства Еўрапейскага Саюза (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна), а таксама Расійская Федэрацыя, абавязаліся прытрымлівацца дэмакратычных выбарчых прынцыпаў у адпаведнасці з іх канстытуцыямі і міжнароднымі абавязацельствамі, на дадзены момант ні адна з гэтых дзяржаў у поўнай меры не адпавядае стандартам дэмакратычных выбараў. “Фальсіфікацыі на выбарах сталі распаўсюджаным спосабам захавання ўлады ў некаторых постсавецкіх краінах. Найгоршая сітуацыя назіраецца ў непасрэдных суседзяў Еўрапейскага Саюза: Беларусі і Расійскай Федэрацыі, а таксама Азербайджане”.

Мэтай “Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары” з'яўляецца аказанне дапамогі назіральнікам за выбарамі ў краінах Усходняга партнёрства і ў Расійскай Федэрацыі, а таксама садзейнічанне працэсам дэмакратычных выбараў па ўсёй Еўропе. Платформа будзе развіваць інавацыйныя метады выяўлення выбарчых фальсіфікацый з дапамогай назірання, яна будзе навучаць сеткі назіральнікаў ва Усходняй Еўропе і садзейнічаць павышэнню ўзроўню дасведчанасці адносна заключэнняў назіральных місій у еўрапейскіх палітычных структурах.

Першыя мерапрыемствы “Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары” накіраваныя на падтрымку назіральнікаў падчас маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў у Арменіі, Азербайджане і Грузіі ў 2013 годзе, а таксама рэгіянальных выбараў у Расійскай Федэрацыі і Украіне.

Сябрамі-заснавальнікамі “Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары” з'яўляюцца: Аб'яднанне ГОЛАС (Расія), Беларускі Хельсінкскі камітэт (Беларусь), Камітэт выбаршчыкаў Украіны, Цэнтр назірання за выбарамі і дэмакратычных даследаванняў (Азербайджан), “Еўрапейскі абмен” (Германія), Хельсінкская грамадзянская асамблея (Арменія), Праваабарончы цэнтр "Вясна" (Беларусь), Міжнароднае таварыства за свабодныя выбары і дэмакратыю (Грузія), Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, Грамадзянская сетка апоры (Украіна), Аб'яднанне Promo-LEX (Малдова) і Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр SILC.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства