viasna on patreon

У Баранавічах пікет 19 снежня забаронены

2012 2012-12-16T12:43:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kambalava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава

Анжаліка Камбалава

Старшыня Баранавіцкай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анжаліка Камбалава 15 снежня атрымала ліст з гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 19 снежня. У адказе адзначаецца, што заяўніца парушыла пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы” (у рэдакцыі рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497). Сама спадарыня Камбалава паведаміла, што заключыла дамовы з гарадской паліклінікай і ЖКГ па абслугоўванню масавага мерапрыемства ў старым парку горада. Аднак з-за бюракратычнай цяганіны яна не змагла заключыць такую ж дамову з ГАУС, што і стала, магчыма, галоўнай прычынай забароны пікета 19 снежня.

– Мы хацелі патлумачыць жыхарам нашага горада прычыны пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча ў нашай краіне і паведаміць ім, што грамадства сёння не мае магчымасці кантраляваць чыноўніцкую “непразрыстую” прыватызацыю дзяржаўнай маёмасці. Мы таксама планавалі акцэнтаваць увагу людзей на тым, што без справядлівых і свабодных выбараў негатыўныя працэсы ў эканоміцы будуць павялічвацца, а жыццё людзей пагаршацца, – адзначыла Анжаліка Камбалава.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства