viasna on patreon

15 лютага ў 10.30 у Ленінскім судзе Менску (вул.Сямашкі, 33) пачнецца разгляд палітычна матываванай крымінальнай справы Канстанціна Лукашова

2007 2007-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брат апазіцыянера Вячаслава Сіўчыкава, супрацоўнік Навукова-дасьледчага інстытуту геалогіі і геахіміі НАН Беларусі Канстанцін Лукашоў быў арыштаваны на працы 19 сьнежня і зьмешчаны ў СІЗА на Валадарскага. Крымінальная справа заведзеная па падзеях 29 сакавіка, калі сп. Лукашоў дапамог свайму брату пазьбегнуць арышту і вывез яго на аўтамабіле пасьля выпіскі з 3-й клінікі, куды зьбіты апазіцыянер трапіў з наметавага лагеру на Кастрычніцкай плошчы.

ПЦ "Вясна" лічыць узбудзжаную крымінальную справу палітычным перасьледам сям'і дэмакратычнага актывіста і просіць прыйсьці да будынку суду, каб падтрымаць Канстанціна Лукашова і ягоных родных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства