Правы чалавека «на пальцах»: 20 снежня - чарговы семінар
Правы чалавека – што гэта і для каго? Чым насамрэч займаюцца праваабаронцы? Хочаце ведаць, як абараніць сябе ад несправядлівасці і чаму праваабаронцы - гэта не апазіцыя, а таксама змястоўна паразважаць на гэтыя і іншыя тэмы? Прыходзьце, растлумачым на пальцах! Сустракаемся 20 снежня. Чакаем заявак да 19 снежня ўключна.
Пра што праграма?
Падчас двухгадзіннай сустрэчы мы закранём гістарычныя і філасофскія аспекты Правоў чалавека, у якіх выпадках парушаюцца Правы Чалавека, а ў якіх не і якія існуюць механізмы іх абароны.
Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека - гэта не пра ўсе на свеце, а вельмі канкрэтныя рэчы.
Калі Вы жадаеце даведацца пра ўсё гэта і паразважаць на тэмы - ласкава запрашаем запоўніць заяўку!
Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы - з радасцю адкажуць на вашыя пытанні і ўзаемна абмяняюцца досведам.
Для каго праграма?
Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.
Дзе і калі адбудзецца?
Сустрэча пройдзе 20 снежня 2012. Пачатак а 18.30. Працягласць каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 19 снежня 2012 уключна.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены курс, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Даведка
Правы чалавека «на пальцах» – сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.