Макаева будуць судзіць за акцыю ў гадавіну Слуцкага паўстання
Маёр і
падпалкоўнік Капыльскага РАУС прыехалі ў Мінск да Алеся Макаева, каб скласці
пратакол аб арганізацыі "несанкцыянаванага мітынгу". Актывіст
не згодны з прад'яўленым абвінавачваннем, якое зафіксавана ў пратаколе.
13
снежня на працу да намесніка старшыні руху салідарнасці "Разам" Алесю
Макаеву прыехалі два супрацоўнікі Капыльскага РАУС: маёр Шапашнікаў А.Г. і падпалкоўнік, намеснік начальніка
РАУС. Міліцыянты
апыталі Алеся Макаева і склалі пратакол аб арганізацыі несанкцыянаванага
мітынгу. Паперы
склалі на беларускай мове.
Пратакол
складзены па частцы 3 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных
правапарушэннях. 1 снежня,
паводле пратаколу, каля 12 гадзін дня ў Грозаве Капыльскага раёна Мінскай
вобласці праведзены мітынг, арганізатарам якога з'яўляецца Алесь Макаеў. Адміністрацыйнае
правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года (20 сьнежня 2011 г А.Макаева
судзілі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства). Актывісту
ставяць у віну тую акалічнасць, што не атрымаў дазвол на мітынг у Капыльскім
райвыканкаме.
У
тлумачальнай Алесь Макаеў не пагадзіўся з прад'яўленым яму абвінавачваннем:
заяўку ў Слуцкі райвыканкам падавала Партыя БНФ, аднак дазволу не атрымала.
Варта
адзначыць, што міліцыя шукае Алеся Макаева ўжо больш за тыдзень. Не
паспеў актывіст разам з дзецьмі вярнуцца з лячэння з-за мяжы (вярнуўся ўвечары
11 снежня), як Капыльская міліцыя ледзь не ўсім складам з'явілася ў Мінск па
душу Алеся Макаева.
1
снежань актывісты Партыі БНФ, руху "За свабоду", БХД праехаліся па
месцах, звязаных са Слуцкім паўстаньнем. Паездку
арганізавала рух салідарнасці "Разам".
Партыя
БНФ падавала заяўку на мітынг у Слуцку 1 снежня, але не атрымала дазволу.
Паездка
пачалася з візіту да памятнага крыжа міліцыянтаў з Капыльскага раёна, якія
запісалі нумар аўтобуса, пашпартныя дадзеныя арганізатара Алеся Макаева, аднак
іншых перашкод урачыстасці не чынілі.
Удзельнікі
акцыі праехалі па маршруце Грозаў-Семежава-Вызна, па месцах, звязаных з
паўстаннем.