viasna on patreon

У Беларусі ў 2006 годзе былі вынесеныя 9 смяротных прысудаў

2007 2007-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 лютага на прэс-канферэнцыі Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала паведаміў, што ў 2006 годзе выключная мера пакарання вынесена 16 злачынцам — дзевяць з іх прысуджаны да сьмерці, сем — да пажыцьцёвага зьняволеньня, паведаміў “Інтэрфакс”.

У 2005 годзе ў Беларусі былі вынесеныя 2 сьмяротныя прысуды.

Рост колькасьці вынесеных сьмяротных прысудаў і прысудаў да пажыццёвага зьняволеньня старшыня Вярхоўнага суду тлумачыць тым, што ў 2006 годзе “быў разгледжаны цэлы шэраг аб’ёмных, складаных крымінальных справаў ў дачыненьні злачынных груп і арганізацыяў з колькасьцю абвінавачаных да 48 чалавек”. "Было разгледжана шмат спраў, па якіх проста немагчыма не прызначыць пакараньне сьмерцю, — заявіў сп.Сукала. — Напрыклад, справа Марозава. Справа ня мела аналагаў і па аб’ёме, і па колькасьці асобаў, якія апытваліся, і стала выпрабаваньнем для беларускай судовай сістэмы. Банда Марозава абвінавачвалася ў 16 забойствах".

Па словах старшыня Вярхоўнага суду, сьмяротныя прысуды супраць удзельнікаў „марозаўскай” групы ў выкананьне пакуль не прыведзеныя: "Сьледзтва па некаторых эпізодах дзеяньня гэтай банды яшчэ працягваецца, і выкананьне гэтых пакараньняў можа быць адцягнута, бо гэтыя асобы могуць быць сьведкамі або абвінавачанымі па гэтых эпізодах".

Двое ўдзельнікаў банды падалі прэзідэнту прашэньне аб памілаваньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства