viasna on patreon

Булгакаў і Фядута атрымалі прэмію Адамовіча, Ляхоўскі — прэмію Багушэвіча

2012 2012-12-13T14:40:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

12 снежня Рада Беларускага ПЭН-цэнтру вызначыла лаўрэатаў штогадовых прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча.

Прэмія імя Алеся Адамовіча ўручаецца за найлепшую кнігу публіцыстыкі, што выйшла цягам года. Яе лаўрэатамі сёлета стануць былы рэдактар часопіса Arche Валер Булгакаў за кнігу «Беларусь 1994—2004 гг.: разбудова дзяржавы і пераслед нацыі» і Аляксандр Фядута за кнігу «Амерыканскія вершы», напісаную падчас знаходжання ў СІЗА КДБ.


Прэмія імя Францішка Багушэвіча даецца за найлепшую кнігу на гістарычную тэму, якая спрыяе абуджэнню нацыянальнай свядомасці. Рада ПЭН-цэнтру сёлета ганаруе ёй гісторыкаў Алеся Краўцэвіча — за шыкоўна аформленую кнігу «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі» — і Уладзіміра Ляхоўскага, які напісаў даследаванне «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ — І-й палове ХХ ст (да 1939 г.)».
Уручэнне прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра адбудзецца на пачатку 2013 года.
* * *
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1996 годзе. Яе ляўрэатамі былі:
1995 — Павал Шарамет, Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко, Самсон Палякоў і рэжысёр Алай;
1996 — Віталь Тарас;
1998 — Сяргей Дубавец;
2000 — Міхась Скобла;
2001 — Валянцін Акудовіч;
2004 — Генадзь Бураўкін;
2006 — Сяргей Навумчык;
2007 — Павал Севярынец;
2010 — Сяргей Шапран;
2011 — Аляксандар Тамковіч і Мікалай Мельнікаў.


Прэмія імя Францішка Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе. Яе лаўрэатамі былі:
1995 — Кастусь Акула;
1996 — Уладзімір Арлоў;
1997 — Лявон Баршчэўскі і Аляксандар Лукашук;
1998 — Сяргей Ёрш;
1999 — Вячка Целеш і Ала Сакалоўская;
2000 — Ніна Стужынская;
2001 — Алесь Белы;
2002 — Андрэй Катлярчук;
2003 — Захар Шыбека;
2004 — Аляксандр Надсан;
2006 — Леанід Маракоў;
2010 — Вольга Бабкова;
2011 — Зміцер Санько і Людміла Рублеўская.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства