viasna on patreon

Спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў

2012 2012-12-13T12:49:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nacyjanalnaja-platforma-forumu-hramadzjanskai-supolnasci.jpg

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 12 снежня выступіла з адпаведнай заявай.

Удзельнікі платформы “выказваюць глыбокую занепакоенасць з нагоды чарговай серыі рэпрэсіўных дзеянняў з боку беларускай улады ў дачыненні беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, іх прадстаўнікоў і партнёраў, незалежных журналістаў і творчых суполак, а таксама рэлігійных абшчынаў Беларусі”.

“На працягу 2012 года ў краіне працягваецца непрымальная практыка крымінальнага пераследу журналістаў, незалежных выданняў і творчых моладзевых суполак. Мы лічым, што такія дзеянні наносяць непапраўную шкоду беларускай культуры і інтэлектуальнай супольнасці, і патрабуем канчатковага спынення крымінальнага пераследу журналіста Андрэя Пачобута, выказваем занепакоенасць з нагоды ціску на інтэлектуальны часопіс “Архэ” і пераслед яго галоўнага рэдактара Валеркі Булгакава...”, – гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай у СМІ.   

Аўтары згадваюць таксама адмову ў візе старшыні ўправы “Радыё Рацыя” і галоўнаму рэдактару Тыднёвіка беларусаў у Польшчы“Ніва” Яўгену Вапу – як адзін з прыкладаў штучнага стварэння перашкод замежным партнёрам беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства