viasna on patreon

Справа Міколы Уласевіча набліжаецца да канца

2012 2012-12-13T10:24:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Чарговае паседжанне па адміністрацыйнай справе грамадскага актывіста з мястэчка Варняны Мікалая Уласевіча адбылося ў Астравецкім раённым судзе12 снежня.

Нагадаем, што мясцовая міліцыя імкнецца звінаваціць яго нібыта ў непадпарадкаванні службовым асобам і справа датычыць незаконнага затрымання актывіста яшчэ ў час апошняй выбарчай кампаніі. У адміністратыўным працэсе суд аб’яднаў гэтую са скаргай Уласевіча на дзеянні астравецкай міліцыі і пракуратуры.

У сераду паседжанне пачалося а 15-й і доўжылася дзве з паловай гадзіны. У працэсе быў заслуханы сам Уласевіч, які выступаў гадзіну і дваццаць хвілін, і сведка з яго боку – Іван Крук, таксама быў апытаны адзін з панятых. Мікола Уласевіч падрабязна выклаў усе парушэнні заканадаўства з боку службовых асобаў. Грамадскі актывіст аргументаваў сваю скаргу і просіць суд прыцягнуць да адказнасці ўсіх службовых асобаў, якія дапусцілі цэлы шэраг парушэнняў заканадаўства.

Наступнае паседжанне суду прызначана на 14-ю гадзіну 13 снежня – на ім будуць апытаныя міліцыянты. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства