Стартуе штогадовы Конкурс эсэ па правах чалавека
10 снежня 2012 у Міжнародны Дзень правоў чалавека Цэнтр прававой
трансфармацыі і Лятучы універсітэт аб'яўляюць штогадовы Конкурс эсэ па правах
чалавека.
Конкурс накіраваны на заахвочванне самастойных даследаванняў па пытаннях
забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх
гуманітарных спецыяльнасцяў. На адкрыты Конкурс прадстаўляюцца самастойна
выкананыя творчыя працы аб ролі, функцыях і прызначэнні права, прававых
інстытутаў, прававой супольнасці ў абароне правоў чалавека і прасоўванні
грамадскіх інтарэсаў.
Тэмы конкурсных работ:
У сувязі з найбольш вострымі грамадска значнымі тэмамі 2012 года ў Беларусі:
• Палітвязні ў Беларусі (паводле ацэнак міжнародных арганізацый і ўрада
Рэспублікі Беларусь);
• Праблемы правапрымяняльнай практыкі ў сувязі з прыняццем новай рэдакцыі
закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»;
• Праблемы прымянення новага закона «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў
Рэспубліцы Беларусь»;
• Правы інвалідаў у сістэме Правоў Чалавека: перспектывы для Беларусі ў сувязі
з прыняццем Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў;
• Інстытут упаўнаважанага па правах чалавека ў Рэспубліцы Беларусь: бягучы стан
і перспектывы развіцця;
• Дабрачыннасць ў Беларусі: перспектывы заканадаўчага рэгулявання;
• Удзел грамадзян (зацікаўленай грамадскасці) ў вырашэнні грамадска значных
праблем: прававое рэгуляванне і грамадскія практыкі;
• Кантакты паміж людзьмі: значэнне і перспектывы бязвізавага супрацоўніцтва для
Беларусі;
• Акадэмічныя свабоды і універсітэцкая аўтаномія ў сучаснай Беларусі.
Перспектывы ўдзелу Беларусі ў Балонскім працэсе;
• Грамадзянскі кантроль у закрытых установах: бягучы стан і перспектывы
развіцця;
• Адукацыя ў Беларусі ў сферы правоў чалавека: бягучае стане і перспектывы
развіцця.
У сувязі з міжнароднымі праграмамі і механізмамі:
• Аналіз механізмаў абароны правоў чалавека ў рамках СНД;
• Спецыяльны дакладчык па правах чалавека ААН па Беларусі: гісторыя,
перспектывы;
• Выкананне Рэспублікай Беларусь рэкамендацый у рамках Універсальнага
перыядычнага агляду. Сучасны стан і перспектывы;
• Выкананне Рэспублікай Беларусь рэкамендацый Камітэта ААН супраць катаванняў.
Сучасны стан і перспектывы;
• Выкананне Рэспублікай Беларусь рэкамендацый Камітэта па ліквідацыі
дыскрымінацыі жанчын (CEDAW). Сучасны стан і перспектывы;
• Камітэт ААН па правах чалавека: аналіз рашэнняў па беларускіх справах і іх
выкананне ўрадам Рэспублікі Беларусь;
• Праграма Еўрапейскага Саюза Усходняе партнёрства: перспектывы для Беларусі;
• Праграма Еўрапейскага Саюза Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі.
Тэму працы таксама можна вызначыць самастойна. Важна, каб яна адпавядала
асноўнай ідэі Конкурсу.
Парадак правядзення Конкурсу
Да конкурснай працы неабходна прыкласці Анкету (гл. дадатак тут).
Ацэньвае конкурсныя працы Экспертная камісія, да працы ў якой запрошаны
прадстаўнікі міжнародных і нацыянальных арганізацый па правах чалавека,
эксперты, члены акадэмічнай супольнасці.
Эсэ павінна адпавядаць тэме і выказваць асабістае стаўленне аўтара да
прапанаванай або самастойна абранай тэме. Пры ацэнцы эсэ вітаецца выкарыстанне
параўнальнага падыходу і вопыту замежных дзяржаў постсавецкай прасторы і краін
СНД. Ацэнка конкурсных работ ажыццяўляецца на аснове крытэрыяў, з якімі можна
азнаёміцца на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі.
Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца эсэ, дасланыя з іншых дзяржаў.
Тэрміны прадастаўлення конкурсных работ
Работы прымаюцца да 1 сакавіка 2013 па электронным адрасе
lawessay2013@gmail.com
Афармленне конкурсных работ
Работа можа быць выканана на беларускай або рускай мове.
Конкурсная праца прадстаўляецца ў электронным выглядзе. Аб'ём не павінен
перавышаць 10 старонак (шрыфт 12, адзінарны прабел).
Для намінантаў і ўдзельнікаў Конкурсу прадугледжаны прэферэнцыі: публікацыі,
удзел у адукацыйных праграмах Цэнтра прававой трансфармацыі і Лятучага
універсітэта, рэкамендацыі для ўдзелу ў міжнародных адукацыйных праграмах,
азнаямленчых паездках, стажыроўках.
Думайце свабодна! Мадэлюйце будучыню!