Новы нумар бюлетэню Беларускай арганізацыі працоўных жанчын “Женская забота” прысьвечаны кантрактнай сістэме найму на працу і абароне правоў у гэтай галіне
Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, чытачы азнаёмяцца з гісторыяй кантрактызацыі на Беларусі, даведаюцца пра досьвед еўрапейскіх краінаў у справе прымяненьня кантрактаў. Падрабязна распавядаецца пра прычыны, з якіх суцэльная кантрактызацыя замест меркаванай карысьці нясе шкоду, а таксама падрабязна гаворыцца пра шляхі у межах закона зьмяніць сытуацыю. Непрыдатнасьць кантрактнай сыстэмы ў існуючым выглядзе, несупадзеньне шмат якіх пунктаў Дэкрэта №29 з канстытуцыйным правам на працу – адна з самых хвалюючых тэмаў для беларускіх жанчын. Гэта высьветлілі сяброўкі БАПЖ падчас адмысловага апытаньня.
“Наша арганізацыя дапамагае кожнай жанчыне абараняць права на працу, у прыватнасьці, тым, што інфармуе пра магчымыя спосабы абароны гэтага права,” - кажа старшыня Рады БАПЖ Ірына Жыхар. Рэалізацыі права на працу быў прысьвечаны шэраг мерапрыемстваў гэтай жаночай арганізацыі ў мінулым годзе. Сёлета абмеркаваньне пашырылася на новыя рэгіёны.У выніку дыскусій удзельнікі прыйшлі да разуменьня тых прычынаў, якія вымушаюць змагацца з кантрактнай сістэмай у тым выглядзе, у якім яна дзейнічае ў краіне. Рада БАПЖ прыняла рашэньне падрыхтаваць аналітычны матэрыял пра наступствы прымяненьня кантрактнай сыстэмы ў Беларусі на падствае канкрэтных фактаў і перадаць яго структурам, якія прымаюць рашэньні па гэтым пытаньні.
Праз чарговы нумар “Женской заботы” аб’яднаньне запрашае ўсіх ахвочых далучыцца да супрацоўніцтва і просіць паведамляць факты пра пацярпелых ад кантрактнай сыстэмы, альбо свае прапановы па яе неўтралізацыі.