Нарвежскі Хельсінскі Камітэт патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі
У
гэтым годзе Нарвежскі
Хельсінкскі Камітэт прысвячае Міжнародны
Дзень
Правоў Чалавека палітычным
зняволеным
у Беларусі, і заклікае Еўрапейскі Саюз
далучыцца да нас у
патрабаванні іх
вызвалення.
На
цяперашні час у беларускіх турмах
утрымліваюцца 12 палітычных зняволеных,
многія з якіх томяцца
ў турме з часу разгону мірнай дэманстрацыі
ў
Менску 19 снежня 2010 года – амаль два гады
таму. НХК занепакоены здароўем і бяспекай
палітычных зняволеных у
сувязі з неаднаразовымі
паведамленнямі
аб жорсткім абыходжанні з імі.
Сёння
64-ая
гадавіна
прыняцця
Усеагульнай
дэкларацыі ААН па правах чалавека.
Турэмнае
зняволенне людзей за іх палітычныя
погляды і пратэст супраць прыгнёту
супярэчыць самой ідэі Усеагульнай
дэкларацыі, і мы просім Прэзідэнта
Беларусі Аляксандра
Лукашэнку
неадкладна вызваліць зняволеных.
У
гэты дзень, калі Нобелеўская прэмія
свету прысуджаецца Еўрапейскім Саюзам у Осла, мы таксама знаходзім прычыны,
каб пацвердзіць, што адзін
найбольш вартых
кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру,
абаронца правоў чалавека Алесь Бяляцкі,
працягвае
заставацца
адным з беларускіх палітвязняў. Зараз
мы заклікаем Еўрапейскі Саюз скарыстацца
гэтай магчымасцю, каб далучыцца да нас
з патрабаваннем вызваліць палітычных
зняволеных у еўрапейскай краіне
Беларусі.